«Давайце параімся, як далей будзем працаваць. Гэта ж ня справа, што людзі пакутуюць. Ну так, апранулі іх, накармілі, дровы адвезьлі, намёты перадалі. Але зімой яны замерзнуць! Гэта ж людзі, якія прыйшлі за тысячы кілямэтраў з поўдня. Карацей, гуманітарная катастрофа на мяжы. Увялі надзвычайнае становішча суседзі, нікога не пускаюць. Каб ніхто ня ведаў, як там паміраюць людзі», — цытуе ягоная прэсавая служба.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«У ліпені дамінавалі іракцы, а цяпер Куба, Індыя, Шры-Лянка, Іран». Кіраўнік памежнай заставы Літвы —пра агрэсіўную спробу пераходу мяжыПры гэтым Лукашэнка абвяргае абвінавачваньні ў адрас Беларусі ў арганізацыі нелегальнай міграцыі і перакладае адказнасьць на неназваную «міжнародную злачынную групу».
«Кіраўнікі асобных дзяржаў робяць заявы, у якіх прамым тэкстам абвінавачваюць нашу краіну ў арганізацыі міграцыйнага крызісу. Больш за тое, сваімі абвінавачваньнямі вырашылі ўвесьці ў зман і ўсю сусьветную супольнасьць — вазьміце іх выступы на Генэральнай Асамблеі ААН. Ясна, што такое Польшча — пад парасонам амэрыканцаў. Яны праблем дастаўляюць Эўразьвязу ня меней, чым нам. І ціснуць далей, заяўляючы, што мы выбудоўваем нейкую гібрыдную атаку супраць Эўропы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Цэнтар прыёму ўцекачоў на ўсходзе Нямеччыны перапоўнены мігрантамі, якія прыйшлі зь БеларусіЛукашэнка назваў падобныя абвінавачаньні «глупствам», сьцьвярджаючы, краіны Захаду самі вінаватыя ў міграцыйным крызісе.
«Вы іх туды клікалі, разбурыўшы тыя краіны. Вы — першапрычына таго, што людзі бягуць ад вайны на Захад. Таму трэба разьбірацца там. І я ўжо ня раз падкрэсьліваў, што гэта міжнародная банда, якая адтуль людзей перавозіць ня толькі празь Беларусь. Празь Міжземнае мора яшчэ больш скіроўваецца ў Эўразьвяз народу. Валам ідуць. І гэта ўсё арганізавана адпаведнымі людзьмі».
Агулам Лукашэнка ахарактарызаваў «неспрыяльнай» для Беларусі сытуацыю ў шэрагу сумежных краін, таму давядзецца рэагаваць адпаведна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Карантын і ўцёкі зь міграцыйнага цэнтра. Як жывуць уцекачы, якія трапілі ў Латвію празь Беларусь«Больш за тое, кіраўніцтва гэтых краін узяло курс на канфрантацыю зь Беларусьсю. Таму трэба разгледзець сытуацыю ня толькі з улікам таго, што адбываецца зь мігрантамі. Ня трэба засяроджвацца толькі на гэтым пытаньні. У нас вельмі сур’ёзныя іншыя, больш важныя праблемы. Праблемы, зьвязаныя з абаронай. У Польшчы разгортваюцца войскі, прычым замежных дзяржаў — зразумела, што ня супраць Нямеччыны. Бачым, як пішчом лезе Літва ў кожную шчыліну, каб паказаць сваю адданасьць NATO і ЗША», — сказаў ён.
Лукашэнка выказаў шкадаваньне, што туды ж «шчэміцца» і Ўкраіна, адкрываючы «паўднёвы фронт» супраць Беларусі. Маўляў, спачатку туды рынуліся «зьбеглыя», а цяпер там нібыта ствараюцца вучэбна-трэнавальныя лягеры, дзе мэтанакіравана навучаюць баевікоў.