Як найменей восем чалавек, у тым ліку двое дзяцей, загінулі ў выніку самагубнага тэракту ў сталіцы Самалі.
Выбух адбыўся ў некалькіх мэтрах ад прэзыдэнцкага палацу ў Макадзішы. Прэс -сакратар паліцыі паведаміў журналістам на месцы здарэньня, што колькасьць загінулых можа быць большай, паколькі некаторых загінулых і параненых забралі іх сваякі.
Адказнасьць за тэракт узяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Аль-Шабаб».
«Аль-Шабаб» на працягу многіх гадоў нападае на мірных жыхароў і ўрадавыя войскі ў рамках кампаніі па выкананьні жорсткага рэлігійнага заканадаўства. Доўгатэрміновая дзейнасьць групы накіравана на зьвяржэньне ўрада ў Макадышы, які падтрымліваюць у сьвеце.