У Беларусі ўпаў сярэдні заробак і вырасла інфляцыя

Беларускія грошы, ілюстрацыйнае фота

Сярэдні заробак у жніўні склаў 1463 рублі, паведамляе Белстат. Гэтая сума на 8,5 рубля меншая, чым у ліпені.

У Беларусі работнік з налічанага заробку выплачвае падаходны падатак (13%), а таксама ўнёскі ў ФСАН (1%), нагадвае Zerkalo.io. То бок пасьля выплатаў застаецца каля 1258 рублёў (у ліпені — каля 1266 рублёў).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Беларусь становіцца самай беднай краінай Эўропы

Такім чынам, рэальныя наяўныя даходы беларусаў, якія разьлічваюцца за вылікам падаткаў і з папраўкай на інфляцыю, замарудзілі рост — у студзені-ліпені гэты паказьнік быў мінімальны ад канца 2017 году.

Рэальныя пэнсіі, якія разьлічваюцца з папраўкай на рост цэнаў, тым часам падаюць на працягу сямі месяцаў запар.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі зарабляюць людзі самых распаўсюджаных прафэсій у Латвіі і Беларусі

У той жа час большасьць прапаноў ад наймальнікаў, якія значацца ў агульнарэспубліканскім банку вакансій, — на заробак да 700 рублёў (58,7 тысячы вакансій з 98,3 тысячы разьмешчаных).

Пры гэтым сумы часьцяком указваюць да выплаты падаткаў. Па некаторых вакансіях наогул прадугледжаная частковая занятасьць. Ад пачатку году больш за 400 тысяч работнікаў у Беларусі страцілі працу.

Тым часам рост цэнаў у Беларусі па стане на верасень склаў 9,8% да паказчыкаў мінулага году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інфляцыя ў Беларусі ўжо 9,8%. Наколькі гэта шмат і чым пагражае