Як паведамляе сайт «Медуза», на Эльбрусе ў завею і 20-градусны мароз на вышыні 5400 мэтраў згубілася група турыстаў. Загінулі пяцёра — чатыры жанчыны і адзін мужчына, 14 чалавек удалося выратаваць. Усіх шпіталізавалі. Восем чалавек знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасьці.
У групу ўваходзілі людзі, старэйшыя за 30 гадоў, з 11 рэгіёнаў Расеі. Іх суправаджалі 4 прафэсійныя гіды. Учора каля 17:10 турысты падалі сыгнал аб дапамозе з прычыны пагаршэньня ўмоваў надвор'я, паведаміла ўпраўленьне МНС па Кабардзіна-Балкарыі.
«Мы заблудзілі, — расказвае ўдзельнік узыходжаньня. — Сарваліся, праляцелі мэтраў 100 па бутэлечным лёдзе, ніяк ледасек уторкнуць не маглі. У нас хлопец нагу зламаў».
Падчас узыходжаньня адзін з гідаў амаль асьлеп. Як мінімум трое чалавек не маглі спусьціцца самастойна (у аднаго пераломы, двое былі непрытомныя), таму ратавальнікі несьлі іх.