«Гэтая сустрэча накіравана на пашырэньне і ўмацаваньне нашых сумесных намаганьняў у барацьбе з COVID-19 з апорай на папярэднія сустрэчы сусьветных лідэраў і міністраў на такіх форумах, як „Вялікая сямёрка“ і „Вялікая дваццатка“, каб аб’яднаць грамадзянскую супольнасьць, няўрадавыя арганізацыі, філянтропаў і прамысловасьць з сусьветнымі лідэрамі і выпрацаваць агульнае бачаньне сумеснай барацьбы з COVID-19», — «Голас Амэрыкі» цытуе прэс-сакратарку Белага дома Джэн Псакі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
COVID-19: «чорныя зоны» ў Літве, рост сьмяротнасьці ў Латвіі, недавер беларусаў да вакцынацыіЗША плянуюць ахвяраваць яшчэ 500 мільёнаў вакцын Pfizer-BioNTech іншым краінам сьвету, дзякуючы чаму агульная колькасьць перададзеных доз перавысіць 1 мільярд, паведаміла агенцтва Reuters.
ЗША таксама падштурхоўваюць сусьветных лідэраў да падтрымкі таго, што яны называюць амбіцыйнымі мэтамі ў спыненьні пандэміі COVID-19, уключаючы вакцынацыю 70 адсоткаў насельніцтва плянэты да 2022 году.
Гэта вынікае з праекту амэрыканскага дакумэнту, які апынуўся ў распараджэньні Reuters. Трохстаронкавы плян адрасаваны краінам, міжнародным арганізацыям і групам прыватнага сэктару, запрошаным на віртуальны саміт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Беларусі пад хворых на каранавірус зарэзэрвавалі траціну ложкаў у шпіталяхДакумэнт таксама просіць краіны, якія валодаюць «адпаведнымі магчымасьцямі», ахвяраваць яшчэ мільярд дозаў вакцын і паскорыць дастаўку 2 мільярдаў дозаў, якія ўжо былі абяцаныя.
Распрацаваны ЗША дакумэнт заклікае багатыя краіны выдзеліць ня менш за 3 мільярды даляраў у 2021 годзе і 7 мільярдаў даляраў у 2022 годзе на забесьпячэньне гатоўнасьці да вакцынацыі і барацьбу зь нерашучасьцю ў дачыненьні да вакцын.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Беларусі другі дзень запар фіксуюць рэкордную колькасьць хворых на каранавірусІншыя істотныя мэты ўключаюць штотыднёвае тэставаньне хаця б аднаго з тысячы чалавек да канца 2021 году і нарошчваньне патэнцыялу для таго, каб ва ўсіх мэдычных работнікаў быў доступ да сродкаў індывідуальнай засьцярогі, такіх як маскі.
Дакумэнт таксама заклікае заможныя краіны выдзеліць 2 мільярды даляраў для павелічэньня паставак вадкага кіслароду, ахвяраваць ня менш за 1 мільярд тэст-сыстэм краінам з узроўнем даходу ніжэй сярэдняга і ахвяраваць 3 мільярды даляраў на тэрапэўтычныя прэпараты ад COVID-19.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Байдэн у ААН: «Я тут упершыню за 20 гадоў, калі ЗША не вядуць вайны»