У Ашгабаце паліцыянты забараняюць хлопцам і дзяўчатам знаходзіцца разам у парках, паведамляе туркмэнская служба Радыё Свабода.
Супрацоўнікі паліцыі правяраюць дакумэнты ў маладых людзей. Калі хлопец кажа, што дзяўчына – ягоная сястра, ад іх патрабуюць дакумэнты.
Калі высьвятляецца, што дзяўчына вучыцца разам з хлопцам, то пару дастаўляюць у аддзяленьне паліцыі, а потым паведамляюць бацькам студэнтаў і кіраўніцтва унівэрсытэту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Туркмэністане ад карыстальнікаў патрабуюць клятвы на Каране аб адмове ад VPNСупрацоўнікі праваахоўных органаў не тлумачаць прычыны такіх дзеяньняў.
У сталіцы Туркмэністану да гэтага мужчыны і жанчыны ў шортах атрымлівалі папярэджаньні ад паліцыі. У ліпені туркмэнская служба Радыё Свабода паведамляла, што ў Фарапскім і Дарганацінскім этрапах (раёнах) паліцэйскія затрымлівалі жанчын за тое, што тыя былі ў джынсах або кароткіх сукенках, а таксама за макіяж і фарбаваныя валасы.