На выходных зь невядомых прычынаў сілавікі затрымалі работнікаў «Гродна Азоту», якія страйкуюць.
Андрэй Пагерыла і Ўладзімер Жураўкоў цяпер знаходзяцца ў ІЧУ Горадні, інфармуе тэлеграм-канал страйкаму.
Яшчэ адзін страйкамавец Сяргей Шэлест, па якога дадому прыйшлі невядомыя ў масках (пэўна, сілавікі) змог схавацца ад перасьледу і пакінуў тэрыторыю Беларусі.
Усе мужчыны працавалі ў адным з асноўных цэхаў заводу — Аміяк-3 і далучыліся да страйку з патрабаваньнямі адстаўкі Лукашэнкі і прызначэньня новых прэзыдэнцкіх выбараў.
Раней двое зь іх — Шэлест і Пагерыла — вывесілі нацыянальны сьцяг на тэлевізійнай вышцы ў Горадні, за што адседзелі адміністрацыйныя арышты.
Прычыны цяперашняга затрыманьня мужчынаў высьвятляюцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна яшчэ на тры гады падоўжыла абмежаваньні паставак прадукцыі з трох хімзаводаў Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прыбытак упаў у 12 разоў. Што на заводах, дзе год таму пачыналіся пратэсты