Chatham House: толькі 18 адсоткаў беларусаў ведаюць, чым адметная дата 17 верасьня

Абрысы БССР пасьля ўз'яднаньня з Заходняй Беларусьсю. Каляж.

Найболей тых, хто ведае, у Горадзенскай вобласьці (35% апытаных), найменей — у Магілёўскай (8%).

Брытанскі цэнтр Chatham House правёў у Беларусі сацыялягічнае дасьледаваньне стаўленьня беларусаў да даты 17 верасьня, якое ўлады абвясьцілі новым дзяржаўным сьвятам — «Днём народнага адзінства».

Прадстаўнік цэнтру Рыгор Астапеня апублікаваў вынікі дасьледаваньня.

  • Агулам 61% апытаных (у цэлым згодныя і хутчэй згодныя) падтрымалі думку, што тады пачалося аб’яданьне беларускіх зямель.
  • 54% апытаных падтрымалі думку, што падзеі 17 верасьня 1939 году адбыліся ў выніку дамоўленасьцяў паміж СССР і гітлераўскай Нямеччынай.
  • 41% апытаных падтрымалі думку, што 17 верасьня пачалося вызваленьне Заходняй Беларусі ад польскай акупацыі.
  • 37 адсоткаў — што тады пачаўся гвалтоўны захоп гэтай тэрыторыі Савецкім Саюзам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Замест беларушчыны — сьмерць і тэрор. Як нацыянальныя дзеячы паверылі бальшавікам і што з гэтага выйшла

«Але калі мы рабілі сацыялягічнае дасьледаваньне, то даведаліся, што толькі 18% беларусаў ведаюць гэтую дату (таму гаварыць асабліва няма пра што). У заходніх абласьцях дату ведае кожны трэці, ва ўсходніх — кожны дзясяты.

Вядома, калі 17-га верасьня як афіцыйнае сьвята пару гадоў пражыве, то лічба пазнаваньня палепшыцца, але наўрад ці значна.

Што горш, дык гэта тое, што беларускае стаўленьне да гэтай даты можа сфармавацца праз стаўленьне да Лукашэнкі. Зноў давядзецца пасьля яго ўсё перапрацоўваць», — мяркуе Рыгор Астапеня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

17 верасьня: сьвята, якое пражыве не даўжэй, чым антыпольская палітыка

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Гэта зьмена аднаго акупацыйнага рэжыму іншым». Украінскі гісторык расказаў, як ва Ўкраіне ставяцца да 17 верасьня