Бязь візаў у Беларусь цяпер можна будзе прыляцець і праз абласныя аэрапорты

Супрацоўніца беларускай памежнай службы.

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, у якім пашырыў колькасьць пунктаў прыбыцьця замежнікаў бязь візаў.

Як паведамляе нацыянальна-прававы інтэрнэт-партал, ад 14 верасьня ўстаноўлены бязьвізавы парадак уезду ў Рэспубліку Беларусь, выезду зь яе ў пунктах пропуску празь дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Менск, а таксама аэрапорты Берасьце, Віцебск, Гомель, Горадня і Магілёў.

Такі парадак устаноўлены для замежных грамадзян, часовае знаходжаньне якіх на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не перавышае трыццаці сутак з дня ўезду. Раней адзіным пунктам такога ўезду і выезду быў толькі нацыянальны аэрапорт Менск.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь і ААЭ дамовіліся пра «бязьвіз» са студзеня 2021 году
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Узаемнае прызнаньне візаў з Расеяй не касуе беларускі бязьвіз для грамадзянаў 74 краінаў