Гэта магутнае выказваньне салідарнасьці з тымі, хто адмаўляецца маўчаць, гаворыцца ў анатацыі да тэатральнай дзеі, якую можна паглядзець у рэжыме онлайн.
Трансьляцыя ў нядзелю а 20-й гадзіне будзе даступная ТУТ. Усе сабраныя сродкі пойдуць на падтрымку культурнага цэнтру «Корпус».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская Рада культуры паказвае самыя цікавыя пастаноўкі «Свабоднага тэатру»Расказваючы пра поўнае ўдушэньне мастацкіх свабодаў у адной краіне пасярод Эўропы, пастаноўка асьвятляе ролю сучасных мастакоў у дыктатарскіх грамадзтвах і разглядае тое, што адбываецца з людзьмі, калі іх абвяшчаюць ворагамі дзяржавы проста за стварэньне твору.
Праз прызму трох мастакоў — расейскага акцыяніста і палітычнага мастака Пятра Паўленскага, Марыі Алёхінай з гурту Pussy Riot, украінскага рэжысэра Алега Сянцова і абапіраючыся на ўласны досьвед палітычных уцекачоў, Свабодны тэатар дасьледуе псыхалягічны ўплыў зьняволеньня, выгнаньня і вымушанай міграцыі людзей з-за палітычных перасьледаў і канфліктаў, якія прыбылі ў Эўропу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сяргей Будкін: Мы прапануем новую культурную палітыку для новай Беларусі- Тэкст і пастаноўка: Мікалай Халезін, Натальля Каляда
- Сцэнічны дэбют: Марыя Алёхіна (Pussy Riot)
- Акторы: Марыя Алёхіна, Павал Гарадніцкі, Сяргей Квачонак, Кірыл Машэка, Марыя Сазонава, Станіслава Шаблінская, Андрэй Уразаў, Марына Якубовіч.
Праект рэалізаваны ў партнэрстве з ArtReach у рамках Journey Festival International-2016 пры дапамозе Цэнтру мастацтваў Мэльбурну (Аўстралія).