Лукашэнка прыляцеў у Маскву, ягоныя перамовы з Пуціным чакаюцца ўвечары

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, архіўнае фота.

Пятая за 2021 год сустрэча двух палітыкаў праходзіць у Маскве.

Аляксандар Лукашэнка прыбыў на перамовы з расейскім кіраўніком Уладзімірам Пуціным, якія адбудуцца ў Маскве, піша БелТА. Самі перамовы чакаюцца вечарам.

Раней у Крамлі паведамілі, што ў рамках сустрэчы Пуцін з Лукашэнкам абмяркуюць вынікі працы ў прасоўваньні інтэграцыйных працэсаў у рамках саюзнай дзяржавы і іншыя пытаньні разьвіцьця расейска-беларускіх адносін.

Як паведамляла раней БелТА, на ўрадавым узроўні кансэнсус знайшлі па 28 так званых «саюзных праграмах», якія ўключаюць дамоўленасьці ў сфэры эканамічнай інтэграцыі: збліжэньне макраэканамічнай палітыкі, грашова-крэдытныя аспэкты, пытаньні прамысловай, аграрнай палітыкі і мытнага адміністраваньня, падатковага заканадаўства, канкурэнцыі і гандлёвай дзейнасьці.

Сам Лукашэнка раней заяўляў, што на маючых адбыцца перамовах можа падняць шэраг пытаньняў у нафтавай сфэры.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падводны камень інтэграцыйных пагадненьняў — загадка «рэгулятара»

Прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў за дзень да сустрэчы палітыкаў заявіў, што ня мае інфармацыі пра падпісаньне інтэграцыйных дакумэнтаў, аднак інтэграцыя будзе абмяркоўвацца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэс-сакратар Пуціна зьняпраўдзіў інфармацыю пра падрыхтоўку да падпісаньня дакумэнтаў аб інтэграцыі Расеі і Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 20 гадоў размоваў пра інтэграцыю Расеі і Беларусі. Што адбываецца