Самая значная перамога войска ВКЛ над Масквой. ВІДЭА

Бітва пад Воршай

Гістарычная бітва пад Воршай, якая адбылася 8 верасьня 1514 году, магчыма, самая значная перамога войска Вялікага Княства Літоўскага над Масквой. Свабода расказвае, чаму.

Гістарычная бітва пад Воршай адбылася 8 верасьня 1514 году. Гэта найважнейшы эпізод вайны Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай і адна з найбольш грандыёзных баталіяў на тэрыторыі Эўропы пачатку XVI стагодзьдзя. Тады 30-тысячнае войска ВКЛ на чале зь вялікім гетманам Канстанцінам Астроскім пасьпяхова супрацьстаяла больш шматлікаму маскоўскаму праціўніку.

Гэта дало магчымасьць ня толькі вярнуць страчаныя дагэтуль землі, але і на шэраг гадоў забясьпечыць перадышку ад разбуральных набегаў з Усходу. Перамогу пад Воршай дасьледчыкі ставяць у адзін шэраг з такімі трыюмфамі беларускай зброі, як Грунвальд ці Кірхгольм.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 80-тысячнага войска Масквы не было, значэньне бітвы перабольшанае, — гісторык Алесь Казакоў