Пра гэта піша Reuters са спасылкай на прадстаўніка гватэмальскай Генпракуратуры. Паводле яго словаў, расьсьледаваньне пачалося 1 верасьня.
Паводле дадзеных журналістаў, падкупіць прэзыдэнта спрабавала горназдабыўная кампанія з расейскім капіталам. Яна хацела дамагчыся права на працу ў порце Санта-Томас-дэ-Кастылья.
Паводле гватэмальскіх СМІ, гаворка ідзе аб кампаніі Mayaniquel. Яна нібыта дамагаецца будоўлі на нескарыстанай тэрыторыі порту грузавога тэрміналу. Ня выключана, што пляны верагоднага будаўніцтва зьвязаныя з расейскім бізнэсам па здабычы ўрану. Пра візыт прадстаўнікоў атамнай прамысловасьці РФ паведамлялі дэпутаты гватэмальскай партыі «Нацыянальны саюз надзеі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі Гватэмалы нямала. Як беларуская студэнтка індзейцаў мая ратавалаУ жніўні The New York Times паведамляла пра чалавека, які распавёў журналістам пра тое, што ён даставіў у дом прэзыдэнта згорнуты дыван, набіты грашыма. Адміністрацыя Джаматэі адхіліла ўсе абвінавачваньні і заявіла, што правядзе разьбіральніцтва.
Паводле дадзеных СМІ, расьсьледаваньне пачало весьці антыкарупцыйнае ведамства. Празь некаторы час пасьля пачатку сьледзтва яго кіраўнік быў звольнены, а потым зьбег у ЗША, забраўшы з сабой усе сабраныя доказы. Гватэмальскай улады выдалі ордэр на яго арышт.