Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гватэмала: судзяць колішняга прэзыдэнта


Рэшткі адной з ахвяраў. Масавае пахаваньне ў горадзе Гватэмала
Рэшткі адной з ахвяраў. Масавае пахаваньне ў горадзе Гватэмала

У сталіцы Гватэмалы пачаўся суд над былым прэзідэнтам краіны Хасэ Эфраінам Рыас Монтам. Яго вінавацяць у генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасьці.

86-гадоваму былому генэралу, у прыватнасьці, выстаўленае абвінавачваньне ў датычнасьці да забойства 1700 індзейцаў ў пачатку 1980-х гадоў.

Сам Рыас Монт не прызнае сваёй віны і адмаўляецца даваць паказаньні. Працэс можа працягнуцца некалькі месяцаў і на ім выступяць сотні сьведак, адзначае ВВС.

Рыас Монт прыйшоў да ўлады ў 1982 годзе ў выніку ваеннага перавароту. У 1983-м яго зрынулі.

Адвакаты колішняга кіраўніка дзяржавы прасілі адкласьці судовае разьбіральніцтва, аднак іх хадайніцтва было адхіленае. Суд гораду Гватэмала ўжо выслухаў паказаньні двух сьведкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG