Гісторыя беларуса, які двойчы спрабаваў уцячы з «хіміі». ВІДЭА

4 жніўня ў навінах зьявілася інфармацыя, што аднаму з палітзьняволеных удалося ўцячы з «хіміі». Гэта быў Дзьмітры Кулакоў, якога ў канцы 2020-га асудзілі на 3,5 года за тое, што ён у тэлеграм-канале абразіў міліцыянта.

Гэта была ня першая спроба Дзьмітрыя. Папярэдняя пацярпела няўдачу, калі ён спрабаваў перасячы мяжу празь некалькі дзён пасьля прысуду.

Пра тое, як жылося на «хіміі» і чаму вырашыў уцякаць, — у відэа Радыё Свабода.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне шукалі ўсюды». Як асуджаны пасьля мітынгаў здолеў зьбегчы з калёніі ў Літву
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязень Уладзіслаў Усьцін зьбег з «хіміі» і зьехаў зь Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асуджаны да «хіміі» лідэр гурту Gods Tower пакінуў Беларусь