Урад Літвы ўхваліў падвышэньне мінімальнага заробку да 730 эўра «на паперы» — на 88 эўра больш, чым цяпер.
Зарплата «на рукі» павялічыцца на 50 эўра, паведамляе DELFI. Прадстаўнікоў бізнэсу такое рашэньне расчаравала, бо не было ўзгодненае. Разам зь «мінімалкай» павялічацца іншыя выплаты і падаткі: абавязковы падатак на ахову здароўя для самазанятых павялічыцца больш чым на 6 эўра ў месяц.
У гэтым годзе мінімальная месячная зарплата ў Літве складае 642 эўра «на паперы», гадзінная — 3,93 эўра.
Для параўнаньня — мінімальная месячная зарплата ў Беларусі складае 135 эўра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі зарабляюць людзі самых распаўсюджаных прафэсій у Латвіі і Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінцы і беларусы зарабляюць больш, чым «па пяцьсот». Параўноўваем заробкі ў абедзьвюх краінах