Літоўскія памежнікі перахапілі дрон з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі

Дрон, перахоплены на літоўска-беларускай мяжы ў сакавіку 2021 г.

У Салечніцкім раёне памежнікі перахапілі бесьпілётнік, які прыбыў зь Беларусі з прымацаваным грузам кантрабандных цыгарэт.

Як паведамляецца, літоўскія памежнікі прымусова прызямлілі дрон з выкарыстаньнем спэцыяльнага абсталяваньня.

Да лятальнага апарата, які можна набыць за паўтысячы эўра, былі прычэпленыя 400 пачкаў цыгарэт коштам адна тысяча эўра. Чалавека, які кіраваў бесьпілётнікам, не знайшлі.

Падобны бесьпілётнік з грузам непадакцызных цыгарэт быў перахоплены літоўскімі памежнікамі блізка мяжы зь Беларусьсю ў сакавіку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На дзясяткі мільёнаў эўра. Колькі кантрабандных цыгарэт зь Беларусі спыняюць за мяжой