Прэс-сакратарка Навальнага Кіра Ярмыш зьехала з Расеі

Кіра Ярмыш

Прэс-сакратарка расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага Кіра Ярмыш зьехала з Расеі, паведамілі Інтэрфаксу дзьве інфармаваныя крыніцы.

«Ярмыш пакінула тэрыторыю РФ», — сказаў адзін з суразмоўцаў агенцтва.

Другі ўдакладніў, што яна «выехала ў Хэльсынкі».

Праабражэнскі суд Масквы 16 жніўня прысудзіў Ярмыш паўтара года абмежаваньня волі па справе аб падбухторваньні да парушэньня санітарна-эпідэміялягічных правілаў падчас несанкцыянаванай акцыі 23 студзеня ў Маскве. Ёй забаронена зьмяняць месца жыхарства, выяжджаць за межы Маскоўскай вобласьці і ўдзельнічаць у масавых мерапрыемствах.

Несанкцыянаваныя акцыі ў падтрымку арыштаванага пасьля вяртаньня ў Расею апазыцыянэра Аляксея Навальнага прайшлі 23 студзеня ў шэрагу гарадоў краіны, у тым ліку ў Маскве.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Як жа ж горача я люблю цябе, мама». Што піша зь СІЗА Дзяніс Івашын, які выкрываў бэркутаўцаў