У Горадні міліцыя прыйшла на сход польскіх настаўнікаў

Сядзіба Саюзу палякаў Беларусі ў Горадні пасьля ператрусу 25 сакавіка 2021 г.

У суботу сілавікі прыйшлі на сустрэчу пэдагогаў цэнтраў навучаньня польскай мовы, якія працуюць пры Саюзе палякаў Беларусі.

Актывістка Данута Карповіч напісала ў сябе ў Фэйсбуку, што міліцыянты патлумачылі візыт ананімным паведамленьнем пра нібыта «нелегальны сход», паведамляе беларуская служба Польскага радыё.

Партал Znadniemna.pl піша, што сілавікі перапісалі асабістыя дадзеныя прысутных у офісе настаўнікаў.

  • Саюз палякаў Беларусі — вялікая няўрадавая арганізацыя, якая ў апошні час трапіла пад рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі. У сакавіку ў офісе арганізацыі ў Горадні быў праведзены ператрус, некалькі чалавек арыштаваныя.
  • Цяпер знаходзяцца за кратамі актывіст і журналіст Андрэй Пачобут і старшыня СПБ Анжэліка Борыс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьню Анджэю Пачобуту працягнулі арышт яшчэ на 3 месяцы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чальцы Саюзу палякаў Беларусі выйшлі на вуліцы гарадоў Польшчы нагадаць пра лёс Борыс і Пачобута