Труны, вянкі, тэпці. Як год таму беларусы павіншавалі Лукашэнку з днём нараджэньня. ФОТА

Маштабная акцыя пратэсту праходзіла трэцюю нядзелю запар. Па розных ацэнках, у ёй узялі ўдзел некалькі соцень тысяч чалавек. Калёна дайшла да Палацу Незалежнасьці, дзе яе сустрэў кардон сілавікоў з спэцтэхнікай.

Многія ўдзельнікі маршу пачалі разыходзіцца з пачаткам залевы, якая накрыла Менск. Сутыкненьняў не было. Але ў канцы дня было вядома пра амаль паўсотні затрыманых.