Больш за 8% сталічных выпускнікоў сёлета зьехалі за мяжу. Чыноўніца: «Кепска выхоўваем»

Сёлета 815 выпускнікоў менскіх школ паехалі вучыцца за мяжу, паведаміла старшыня камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму Натальля Праскурава, перадае БелТА.

Яна з жалем адзначыла, што далёка не заўжды наш «стартавы інтэлектуальны капітал» становіцца здабыткам Рэспублікі Беларусь.

«З гэтага можна зрабіць выснову: навучаем мы іх добра, а вось выхоўваем дрэнна», — сказала Праскурава.

Усяго сёлета атэстаты аб сярэдняй адукацыі атрымалі амаль 10 тысяч юных менчукоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спроба індактрынацыі студэнтаў зноў, як і ў 2010-м, акажацца няўдалай», — прафэсар Дунаеў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Настаўніка са Смаргоняў асудзілі на 1,5 года калёніі за «няправільны» урок. Мы пагаварылі зь ім
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля дадатковага набору ў ВНУ засталіся вакантнымі амаль паўтысячы месцаў