«Жаночы марш у цэнтры Менску пры жывым Лукашэнку? Done!»

Your browser doesn’t support HTML5

Год таму 29 жніўня ў Менску адбыўся жаночы Гранд-марш салідарнасьці, у якім ўзялі ўдзел некалькі тысяч жанчын. Ён запачаткаваў суботнія жаночыя маршы, якія працягваліся некалькі месяцаў. Літаратаркі, паэткі Крысьціна Бандурына і Віка Трэнас, журналістка Аліна Рудзіна і грамадзкая актывістка Наста Базар успамінаюць падзеі год таму, асэнсоўваюць страты і дасягненьні, а таксама разважаюць пра новы фармат жаночага актывізму і пратэсту.