Памёр музыка гурту Rolling Stones Чарлі Ўотс

Чарлі Ўотс (зьлева) зь іншымі музыкамі Rolling Stones Роні Вудам, Мікам Джагерам і Кітам Рычардсам у Лёндане 4 красавіка 2016 году

Бубнач брытанскага рок-гурту Rolling Stones Чарлі Ўотс памёр ва ўзросьце 80 гадоў.

Ягоны прэсавы агент пацьвердзіў гэта выданьню The Guardian.

Усяго за некалькі тыдняў да сьмерці Ўотс меўся ехаць у тур з гуртом, але быў вымушаны адмовіцца ад гэтага ў сувязі з праблемамі са здароўем.