«Дачка верыць, што хутка ўсе бацькі будуць са сваімі дзецьмі». Інтэрвію з жонкай палітвязьня Аляксея Санчука

Аляксей Санчук у судзе, 13 траўня 2021

31-гадовы Аляксей Санчук атрымаў 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Яго затрымалі ў лістападзе 2020 году разам з камандай бубначоў «Патрабуем разысьціся», якія гралі на вулічных шэсьцях і ў дварах Менску. Кагосьці з музыкаў тады аштрафавалі, хтосьці адбыў «суткі», а на Санчука, які проста прысутнічаў на рэпэтыцыі, завялі крымінальную справу.

Жонка Аляксея Ганна расказала, як цяпер пачуваецца яе муж, чым ёй пагражаў ГУБАЗіК і што думае пра арышт 8-гадовая дачка пары.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я вучыў рытм». Хто такі Аляксей Санчук, якога затрымалі разам з бубначамі