Кліп на песьню гурту «Дай дарогу» прызналі экстрэмісцкім

Гурт «Дай дарогу»

Суд Ленінскага раёну Берасьця прызнаў кліп на песьню «Баю-бай» гурту «Дай дарогу» экстрэмісцкім. Пра гэта ў сваім Instagram расказаў лідэр калектыву Юры Стыльскі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэр гурту «Дай Дарогу» Юры Стыльскі не прыйшоў на суд і пакінуў Беларусь

Кліп на песьню «Баю-бай» музыкі запісалі за месяц да прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.

Калі стала вядома пра судовы працэс, Юры Стыльскі пакінуў Беларусь.