На МТЗ загінуў рабочы

Менскі трактарны завод, архіўнае фота

20 жніўня на Менскім трактарным заводзе загінуў работнік кавальскага цэху. 

Мужчыну 1985 году нараджэньня заціснула між сьценкамі драбакіднага барабана, паведаміла МНС.

Прычынай здарэньня стала парушэньне правілаў бясьпекі, зрабілі выснову ратавальнікі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Каму дручок, каму — турма ці звальненьне». Што адбываецца на прадпрыемствах, якія абвясьцілі летась страйк