Плюс сем: у Беларусі на сёньня ўжо 637 палітвязьняў

Паліна Шарэнда-Панасюк на судзе 8 чэрвеня 2021 года ў Берасьці. Фота: Белсат

Праваабарончая супольнасьць назвалі імёны сямі зьняволеных, якія прызнаныя палітычнымі вязьнямі.

Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», гэта Артур Хацько, Ягор Вяршынін, Арцём Салавей, Арцём Карачун, Дзьмітрый Шыманскі, Максім Цішкевіч (іх абвінавачваюць па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса «Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»), а таксама Павел Лукаянаў ((яму выстаўлена абвінавачваньне па ч. 2 арт. 293 КК «Масавыя беспарадкі»).

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна іх вызваліць і спыніць іх крымінальны перасьлед.

Таксама праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных заняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы пэрыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненьні да грамадзянаў краіны.

Такім чынам, на сёньня ў Беларусі 637 чалавек прызнаныя праваабарончымі арганізацыямі палітычнымі зьняволенымі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязень Ціханоўскі атрымаў ліст ад Васкрасенскага аб «памілаваньні», але ня стаў адказваць
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка хацеў бы, каб да яго ставіліся, як да караля Саудаўскай Арабіі», — былы дыплямат Сьлюнькін