Як гаворыцца ў заяве зьнешнепалітычнага ведамства, яно можа пацьвердзіць, што ААЭ прынялі Гані і членаў яго сямʼі з гуманітарных меркаваньняў.
Ашраф Гані пакінуў Афганістан 15 жніўня, калі чальцы ісламісцкага руху «Талібан» спачатку акружылі афганскую сталіцу, а потым увайшлі ў яе, не сустрэўшы супраціву арміі і паліцыі. У Фэйсбуку Гані пазьней напісаў, што «талібы выйгралі», таму ён зьяжджае, каб пазьбегнуць «кровапраліцьця».
Да серады месцазнаходжаньне афганскага прэзыдэнта вядомае не было. Паступалі толькі непацьверджаныя зьвесткі, што ён мог выехаць у Таджыкістан, Узбэкістан ці Катар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талібы расстралялі мітынг у падтрымку дзяржаўнага сьцяга Афганістану і падарвалі помнік лідэру шыітаў. ВІДЭААбʼяднаныя Арабскія Эміраты — адна з трох дзяржаваў, поруч з Саудаўскай Арабіяй і Пакістанам, якія прызнавалі ранейшы рэжым талібаў, што кіраваў у Афганістане з 1996 па 2001 гады, адзначае France-Presse.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Афганістан стаў краінай вечнага канфлікту