У Менску судовая выканаўца закрыла амаль 600 спраў, але сумы патрабаваньняў з даўжнікоў не спаганяла, уносіла ў дакумэнты фіктыўныя зьвесткі і адпраўляла ў архіў.
Пракуратура па факце злоўжываньня ўладай або службовымі паўнамоцтвамі пачала крымінальную справу. Шкода дзяржаве ацэньваецца ў 650 тысяч рублёў, паведамляе менская міліцыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Судовыя выканаўцы прыехалі па маёмасьць былога алігарха Юрыя Чыжа25-гадовая загадчыца сэктару аддзелу прымусовага выкананьня летась завяршыла 598 выканаўчых вядзеньняў для спагнаньня сродкаў у даход дзяржавы, а таксама ў інтарэсах фізычных і юрыдычных асобаў.
Аднак замест таго, каб спрыяць спагнаньню сумаў паводле выканаўчых лістоў, яна ўносіла несапраўдныя зьвесткі аб тым, што паперы накіраваныя даўжнікам. Фактычна дукумэнты нікуды не накіроўваліся або накіроўваліся на адрасы арганізацый, дзе даўжнікі не працавалі.
Самі выканаўчыя справы сьпісваліся ў архіў.