Больш як ста мігрантам не ўдалося перайсьці зь Беларусі ў Латвію і Літву

Памежнік стаіць перад мігрантамі на латвійска-беларускай мяжы, архіўнае фота

У Літве на мяжы разьвярнулі 11 мігрантаў, паведаміла Літоўская тэлевізія. Нікога не затрымалі, як вынікае з інфармацыі Дэпартамэнту статыстыкі Літвы.

Практыку не ўпускаць мігрантаў у краіну пераняла і Латвія.

Там за дзень 91 нелегальнаму мігранту не далі перайсьці мяжу зь Беларусі. 56 разьвярнулі ўчора, 35 — сёньня раніцай, паведаміла ў твітэры кіраўніца МУС Латвіі Марыя Голубева.

Сёлета ў Літву церазь мяжу зь Беларусьсю трапілі больш за 4115 нерэгулярных мігрантаў, пераважна з Іраку. Пасьля таго, як Літва стала вяртаць мігрантаў у Беларусь, іх плынь павялічылася на мяжы з Латвіяй і Польшчай.

10 жніўня Латвія абвясьціла рэжым надзвычайнай сытуацыі на мяжы зь Беларусьсю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусь мяне не выкарыстоўвае. Гэта я выкарыстоўваю Беларусь». Што кажуць мігранты, якія трапілі ў Літву паводле пляну Лукашэнкі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На фоне росту ліку мігрантаў Польшча ўзмацніла ахову мяжы зь Беларусьсю