Сьвятлане Ціханоўскай прысудзілі прэмію міру імя Лотара Крайсіга

Сьвятлана Ціханоўская выступае ў Эўрапейскім парлямэнце. Архіўнае фота.

Стваральнікі прэміі імя нямецкага праваабаронцы падкрэсьлілі адвагу і бескампраміснасьць Сьвятланы Ціханоўскай, а таксама ейны ўнёсак у абарону дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.

Пра прысуджэньне Сьвятлане Ціханоўскай прэміі міру імя Лотара Крайсіга (Lothar Kreyssig) паведаміла DW. Аргкамітэт у Магдэбургу ў сераду 11 жніўня асабліва падкрэсьліў яе адвагу.

Цырымонія ўзнагароджаньня пройдзе ў царкве сьвятога Яна ў Магдэбургу сёлета ў лістападзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ціханоўская атрымала прэмію «Плятформы эўрапейскай памяці і сумленьня»
  • Лотар Крайсіг быў вядомым нямецкім праваабаронцам і царкоўным дзеячам. Названую ў яго гонар узнагароду прысуджаюць людзям або арганізацыям, якія ўнесьлі істотны ўклад у справу міру і прымірэньня, вынікае з апісаньня прэміі. Яе памер — 3000 эўра. Цырымонія ўручэньня праходзіць кожныя 2 гады.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Марыла ўсё жыцьцё». Год Сьвятланы Ціханоўскай

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ціханоўскай, Вераніцы Цапкала і прадстаўніцы Марыі Калесьнікавай уручылі нямецкую прэмію