Пасажыры рэгіструюцца на эвакуацыйны рэйс зь Менску ў Ірак. ФАТАФАКТ

Менскі аэрапорт, ілюстрацыйнае фота

У Менскім аэрапорце пачалася  рэгістрацыя пасажыраў на эвакуацыйны рэйс у Багдад. Фота з аэрапорту разьмясьціла «Эўрарадыё». 

Да пяці стоек рэгістрацыі стаяць чэргі.

Рэйс выконвае самалёт Boeing-777, які можа зьмясьціць каля трохсот пасажыраў.

Вылет заплянаваны на 14:45.

7 жніўня Ірак адмяніў усе авіярэйсы ў Беларусь на няпэўны тэрмін. Дазволена толькі рабіць вывазныя рэйсы — без пасажыраў на борце пры вылеце з Іраку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мігранцкі крызіс: Літва і Латвія пашыраюць паўнамоцтвы войска пры ахове дзяржаўнай мяжы зь Беларусьсю