Старшыня Эўрапейскай Рады: «Год таму ў беларусаў аднялі права вольна выбіраць свайго лідэра»

Старшыня Эўрапейскай Рады Шарль Мішэль, ліпень 2021

Так напісаў у сябе ў твітэры старшыня Эўрапейскай Рады Шарль Мішэль да гадавіны прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

«Эўразьвяз стаіць на вашым баку і будзе працягваць рабіць гэта. Законны заклікі да дэмакратычнай будучыні і павазе асноўных свабод і правоў чалавека нарэшце мусіць быць пачуты», – напісаў ён.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская абмеркавала са старшынём Эўрапейскай рады «Ўсходняе партнэрства» і дапамогу беларусам

У гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і пачатку пратэстаў супраць іх фальшаваньня са словамі падтрымкі беларусам і асуджэньнем палітыкі Аляксандра Лукашэнкі выказаліся таксама:

  • дзейсная старшыня АБСЭ, міністарка замежных спраў Швэцыі Ан Ліндэ
  • кіраўнік МЗС Нямеччыны Гайка Маас
  • высокі прадстаўнік Эўразьвязу ў замежнай палітыцы і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль
  • амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр.