Сярод удзельнікаў дэманстрацыі за свабоду Беларусі ў Стакгольме заўважылі экалягічную актывістку Грэту Тунбэрг

Грэта Тунбэрг. Архіўнае фота

8 жніўня напярэдадні гадавіны пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, у Стакгольме прайшла маштабная маніфэстацыя ў падтрымку народу Беларусі.

Салідарнасьць з Беларусьсю выказалі міністарка замежных справаў Анн Ліндэ, міністарка культуры Аманда Лінд, палітыкі ад усіх партый Швэцыі, грамадзкія дзеячы, пісьменьнікі, журналісты, прафсаюзныя актывісты, праваабаронцы, прадстаўнікі беларускай дыяспары і Народнай амбасады Беларусі ў Стакгольме.

Міністарка замежных справаў і іншыя палітыкі ў сваіх выступах падкрэсьлівалі, што Швэцыя не прызнае легітымнасьць Аляксандра Лукашэнкі і лічыць рэжым, які захапіў уладу ў Беларусі нелегітымным, незаконным і злачынным. Выступоўцы патрабавалі аднаўленьня дэмакратыі ў Беларусі, вызваленьня палітвязьняў і сумленных выбараў.

8 жніўня акцыі салідарнасьці прайшлі ў многіх краінах сьвету.

  • Сотні беларусаў Польшчы, а таксама салідарныя зь імі палякі і прадстаўнікі іншых народаў правялі ў цэнтры Варшавы акцыю салідарнасьці.

Акцыя салідарнасьці ў Варшаве на гадавіну беларускіх пратэстаў

  • У Лёндане беларусы выйшлі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.
  • У Кіеве прайшла акцыя памяці Віталя Шышова і салідарнасці з Беларусьсю.