Кортні Острыен, кіраўніца місіі ЗША ў Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе, заявіла, што ЗША падзяляюць «занепакоенасьць саюзьнікаў з нагоды павелічэньня колькасьці мігрантаў, нелегальна перасякаюць мяжу з боку Беларусі».
«Гэтыя сплянаваныя дзеяньні — вынік намераў рэжыму Лукашэнкі адпомсьціць за ўведзеныя Захадам санкцыі», — сказала Острыен.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: CNN: ЗША абʼявяць пра новыя санкцыі супраць беларускага рэжыму ў панядзелак«Мы заклікаем рэжым Лукашэнкі неадкладна пакласьці канец гэтай безадказнай і небясьпечнай практыцы», — адзначыла Острыен. — Мы будзем працягваць цесна супрацоўнічаць з нашымі партнэрамі і саюзьнікамі, каб прыцягнуць рэжым Лукашэнкі і яго службовых асобаў да адказнасьці за свае дзеяньні і прадэманстраваць нашу прыхільнасьць дэмакратычным спадзяваньням народу Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ірак адмяніў усе авіярэйсы ў Беларусь на няпэўны тэрмін ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад 12 мігрантаў да 4112: Як разьвіваўся міграцыйны крызіс