За апошнія некалькі дзён латвійскія памежнікі затрымалі 28 чалавек, якія нелегальна перайшлі беларуска-латвійскую мяжу, паведамляе Delfi.
4 жніўня затрымалі 12 мігрантаў, якія прадставіліся грамадзянамі Іраку. 5 жніўня, паводле інфармацыі мясцовых жыхароў, памежнікі затрымалі 4 і 12 іракцаў у розных раёнах. Апошняя група перабралася празь Дзьвіну на надзіманай лодцы.
Мігрантаў зьмясьцілі ў цэнтры для затрыманых замежнікаў. Ва ўсіх трох выпадках распачатыя крымінальныя справы.
З 3 жніўня літоўскія памежнікі пачалі адпраўляць мігрантаў, якія незаконна перайшлі беларуска-літоўскую мяжу, назад у Беларусь. Пасьля гэтага павялічылася колькасьць мігрантаў, выяўленых на польска-беларускай мяжы. 4 жніўня польскія памежнікі затрымалі 62 чалавек, 5 жніўня — 71-го.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Літва змагаецца зь міграцыйнай «атакай» Лукашэнкі