Кантрабанду на кампост. У Літве зьнішчылі паўмільёна пачкаў цыгарэт і 2 тысячы літраў алькаголю

Фота Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы

У Літве зьнішчылі больш за 532 тысячы пачкаў нелегальна ўвезеных у краіну цыгарэт і 2178 літраў алькагольнай прадукцыі, паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Сабраную з усіх памежных аддзелаў кантрабанду раструшчылі, перамяшалі зь фільтратам сьцёкавых водаў і залілі алькаголем. Празь некалькі месяцаў гэтая мяшанка ператворыцца ў кампост.

Усяго сёлета літоўскія мытнікі затрымалі амаль 9 млн пачкаў цыгарэт, нелегальна везеных церазь мяжу. Большасьць іх (75%) — беларускай вытворчасьці (маркі Minsk, Fest, NZ і Queen). Амаль усе астатнія (23%) — цыгарэты з Калінінградзкай вобласьці Расеі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Літвы прапанаваў пашырыць санкцыі на транзыт беларускага калію
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З пачатку году ў Літве затрымалі кантрабандных цыгарэтаў на суму 32 млн эўра, у лідэрах маркі Minsk і Fest