«Чорны сьпіс» апублікаваны ў праўладным тэлеграм-канале з пазнакай «здраднікі РБ».
«Накіроўваем сьпіс асобаў, зь якімі нельга падпісваць кантракты і заключаць працоўныя адносіны, таму што яны ўгробяць ваш бізнэс», — гаворыцца нібыта ў «папярэджаньні» кадравым і рэклямным агенцтвам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Атлеты пратэсту. Хто зь іх паедзе на Алімпіяду ў ТокіёУ сьпісе, які атрымала і Радыё Свабода, — журналісты, тэлевядоўцы, артысты, спартоўцы, якія выступілі супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў, або звольніліся пасьля жніўня 2020 году зь дзяржаўных структураў.
Пералік «здраднікаў» займае 15 старонак.
Паводле падлікаў БАЖ, у сьпісе больш за 150 чалавек, якія сышлі зь дзяржаўных мэдыя пасьля падзей жніўня 2020 году.