МУС паведаміла пра затрыманьне футбольных фанатаў, якія ўдзельнічалі ў леташніх пратэстах

Пратэсты пасьля выбараў, Менск, ноч з 9 на 10 жніўня, 2020

Аб затрыманьні ў Менску футбольных фанатаў, «якія будавалі барыкады падчас леташніх беспарадкаў», паведаміла прэс-служба МУС.

Пра гэта піша БелаПАН.

«Апэратыўнікі ГУБАЗіК затрымалі пяцёх футбольных фанатаў зь Менску, якія ўвечары 9 жніўня знаходзіліся ў натоўпе агрэсіўна настроеных удзельнікаў пратэсту, будавалі барыкады і закідвалі камянямі міліцыянтаў», — гаворыцца ў рэлізе.

Затрыманым ад 18 да 34 гадоў, «усе яны прыцягваліся да крымінальнай ці адміністрацыйнай адказнасьці, у тым ліку за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах».

Раней сёньня МУС паведаміла, што за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах затрыманая «група дудароў» — 16 чалавек — з дапамогай спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арышты і ператрусы 3 жніўня: на музыкаў гурту Irdorath завялі крымінальную справу