У ноч на аўторак памежнікі пачалі выконваць прынятае міністрам унутраных справаў Літвы Агне Білатайце рашэньне — нелегальных мігрантаў затрымліваюць і вяртаюць у Беларусь. Пра гэта паведамляе Delfi.lt.
За ноч памежнікі разьвярнулі некалькі групаў нелегальных мігрантаў. Памежнікам дапамагала вайсковая паліцыя. Працавалі кінолягі з сабакамі.
«Супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы — кампэтэнтныя, яны могуць ужываць тактычныя захады ў гэткіх сытуацыях. Мяжу Літвы трэба абараняць усімі законнымі спосабамі ад любога незаконнага перасячэньня як інструмэнту гібрыднай атакі, якую цяпер праводзяць супраць Літвы. Людзі, якія наўмысна незаконна перасякаюць мяжу ў забароненых месцах, павінны расцэньвацца як злачынцы, якія маюць намер учыніць супрацьзаконнае дзеяньне — незаконна перайсьці мяжу», — сказала Білатайце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Літоўскіх памежнікаў абавязалі вяртаць нерэгулярных мігрантаў у БеларусьГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«У Іраку дрэнна: страляюць і няма грошай. Тут таксама дрэнна, мы пад замком». Аповеды мігрантаў, якія прабраліся ў Літву зь Беларусі