29 ліпеня суд Жлобінскага раёну разгледзеў крымінальную справу ў дачыненьні Ільлі Грузьдзёва і Сяргея Якубенкі, якіх вінавацілі ў «актыўным удзеле ў групавых дзеньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак» у ноч зь 9 на 10 жніўня ў Жлобіне (ч. 1 арт. 342 КК), піша «Вясна».
Справу разглядаў судзьдзя Яўген Ерафееў. Бок дзяржабвінавачаньня падтрымлівала Ціпашкіна.
Паводле абвінавачаньня, Ільля Грузьдзёў, Сяргей Якубенка сумесна з іншымі неўсталяванымі асобамі вечарам 9 жніўня прыйшлі ў цэнтральную частку Жлобіну, «дзейнічалі сумесна і ўзгоднена з мэтай выказваньня сваіх грамадзка-палітычных поглядаў і пратэсту супраць ходу і вынікаў выбараў, а таксама вядзеньня дэструктыўнай дзейнасьці, накіраванай на абвастрэньне напружанасьці ў грамадзтве, прынялі актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушылі грамадзкі парадак і спалучаных зь яўным непадпарадкаваньнем патрабаваньням прадстаўнікоў улады».
Таксама іх абвінавацілі, што мужчыны выйшлі і знаходзіліся на праезнай частцы вуліцы Першамайскай, стаялі у счэпцы, гучна крычалі і пляскалі ў далоні, выкрыквалі лёзунгі, сьвісьцелі, дэманстратыўна і адкрыта адмаўляліся выконваць патрабаваньні супрацоўнікаў міліцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Усё гэта ня будзе бясконца!». Што стала з героямі сямейнага здымку, якія разам трапілі ў ІЧУУ выніку такіх дзеяньняў некалькі аўтобусаў нібыта вымушана зьмянілі маршрут свайго руху, таксама вымушана спыніла працу крама «Сьвет прадуктаў».
Абвінавачаныя прызналі віну, пры гэтым Грузьдзёў і Якубенка паміж сабой знаёмыя не былі, камяні не кідалі, у счэпцы не стаялі.
Суд пакараў абвінавачаных абмежаваньнем волі без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу: Сяргея Якубенку тэрмінам на 3 гады, а Ільлю Грузьдзёва — на 2,5 года.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Маладых жыхароў Жлобіна, у тым ліку хлопца з разумовай адсталасьцю, адправілі ў калёнію за «масавыя беспарадкі»