«Мы яшчэ не перамаглі, але і не прайгралі». Жонка палітвязьня Андрэя Скурко пра ператрус і хваробу мужа за кратамі. ВІДЭА

Андрэй Скурко з сынам Тамашом і ягоная жонка Паўліна

Паўліна Скурко раскаала Свабодзе пра ператрус у іхным доме, арышт мужа Андрэя, ягоную хваробу падчас зьняволеньня, рэакцыю на гэта сына Тамаша, дапамогу ад знаёмых і незнаёмых людзей.


8 ліпеня сілавікі затрымалі нашаніўцаў Ягора Марціновіча, Андрэя Дынько, Андрэя Скурко і галоўную бухгальтарку Вольгу Раковіч. Пасьля допыту ў Сьледчым камітэце іх як падазраваных паводле арт. 342 КК (арганізацыя ці рыхтаваньне дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак) зьмясьцілі на 10 дзён у ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна. Пазьней Вольгу Раковіч і Андрэя Скурко выпусьцілі з падпіскай аб яўцы.

Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко перавялі ў СІЗА № 1 Менску.

29 ліпеня «Нашай Ніве» стала вядома, што ў зьняволенага кіраўніка аддзелу рэклямы і маркетынгу Андрэя Скурко ў СІЗА дыягнаставалі пнэўманію. Да таго ён правёў у ЦІП на Акрэсьціна 13 дзён без дыябэтнай дыеты і перадачаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Затрыманым супрацоўнікам «Нашай Нівы» выставілі абвінавачаньне

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Палітвязень Андрэй Скурко трапіў у мэдчастку СІЗА