Польская вясьлярка Катажына Зілман зрабіла камінг-аўт у прамым эфіры пасьля заваёвы срэбранага мэдаля на Алімпіядзе ў Токіё 28 ліпеня. Яна прысьвяціла мэдаль сваёй дзяўчыне Юліі, зь якой сустракаецца некалькі месяцаў.
Пра гэта паведамляе «Gazeta Wyborcza».
26-гадовая Зілман — член зборнай Польшчы па акадэмічным веславаньні. Срэбра жаночай парнай чацьвёркі стала першай узнагародай краіны на гэтых Алімпійскіх гульнях. Польшча — кансэрватыўная краіна, прэзыдэнт якой параўнаў ЛГБТ з нэабольшавізмам. Раней спартоўка не казала пра сваю арыентацыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стэндап-комік Павел Залуцкі: «У Беларусі пра мой камінг-аўт абвяшчаў бы Лукашэнка»Пры гэтым яна два гады таму прымала ўдзел у акцыі «Спорт супраць гамафобіі». Сама Зілман заяўляе, што ніколі не хавала сваю прыналежнасьць да ЛГБТ, проста не казала аб гэтым публічна. Камэнтуючы паведамленьне пра свой камінг-аўт яна напісала ў сацсетках: «Не ведала, што я была ў каморы, каб цяпер зь яе выйсьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кожную гадзіну думаў пра сьмерць»,— 21-гадовы прадстаўнік ЛГБТ-супольнасьці расказаў пра катаваньні ў турме