На Алімпіядзе ў Токіё — зноў дзённы максымум заражэньняў каранавірусам

Заражэньні назіраюцца як у Алімпійскай вёсцы, так і ў Токіё ў цэлым. Аднак МАК лічыць, што Гульні на інфікаваньне жыхароў гораду не ўплываюць, перадае DW.

На Алімпіядзе ў Токіё ў чацьвер, 29 ліпеня, было зафіксавана 24 выпадкі заражэньня каранавірусам, сярод заражаных трое спартоўцаў.

Пра гэта ў чацьвер паведамілі арганізатары Гульняў. Гэта абсалютны максымум інфікаваньняў падчас Гульняў, пачынаючы зь першага дня кантролю — 1 ліпеня. Агулам заражэньняў на Алімпіядзе ўжо амаль 200.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падпісанткі ліста свабодных спартоўцаў Дар’я Барысевіч і Марыя Жодзік ня выступяць на Алімпіядзе ў Токіё

Адначасова сама больш заражэньняў у Токіё: там напярэдадні зафіксавалі 3177 выпадкаў у дзень. У той жа час Міжнародны алімпійскі камітэт ня бачыць сувязі паміж Алімпіядай і ўсплёскам хваробы ў Токіё. Паводле прадстаўнікоў арганізацыі, невядомы ніводны выпадак перадачы вірусу ад спартоўца ці супрацоўніка Алімпіяды японскаму насельніцтву.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Токіё, які прымае Алімпійскія гульні, рэкордны прырост хворых з COVID-19

Імёны алімпійцаў, у якіх каранавірус быў выяўлены 29 ліпеня, пакуль трымаюць у сакрэце.