Сярод падсудных — былыя дырэктары цукровых камбінатаў. Працэс праходзіць у судзе Заводзкага раёну Менску, інфармуе Эўрарадыё.
Пра «цукровую справу» стала вядома на пачатку 2020 году. Тады зьніклі дырэктары чатырох цукровых заводаў — у Гарадзеі (Міхаіл Крыштаповіч), Слуцку (Мікалай Пруднік), Скідалі (Дзьмітры Ягораў) і Жабінцы (Віктар Міронаў). Сьледам за дырэктарамі зьнік кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі Дзьмітры Кірылаў.
Пазьней стала вядома, што іх усіх затрымалі. Міхаіла Крыштаповіча зьнялі ў Горадні з самалёта, які ляцеў у Мюнхэн.
4 лютага падчас наведваньня Добрушу Аляксандар Лукашэнка заявіў, што яны нібыта «стварылі ў Маскве „пракладку“ — гандлёвы дом» і «паставілі туды сваіх [людзей]», а пасьля «з заводаў па дэмпінгавых цэнах прадавалі гандлёваму дому беларускі цукар».
Далей, згодна з вэрсіяй Лукашэнкі, цана на цукар павялічвалася, і яго прадавалі на рынку. Розьніцу, якая атрымлівалася, «хабарам аддавалі дырэктарам заводаў». Ён яшчэ дадаў, што трапіліся і «з пагонамі людзі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што з цукровымі камбінатамі, дырэктараў якіх затрымлівалі ў «цукровай справе» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Слуцкі цукроварафінадны камбінат зьняпраўдзіў інфармацыю пра рэкордныя фінансавыя страты