Выпусьцілі Студзінскую і Грузьдзіловіча; менчуку далі 10 гадоў за «падпал танка». Найважнейшае за 26 ліпеня

Іна Студзінская і Алег Грузьдзіловіч

Падзеі 26 ліпеня.

Пасьля 10 дзён у турме на Акрэсьціна на волю выйшлі журналісты Свабоды Іна Студзінская і Алег Грузьдзіловіч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістаў Свабоды Студзінскую і Грузьдзіловіча выпусьцілі пасьля 10 дзён зьняволеньня і галадоўкі. На волі і Ігар Ільяш з Белсату

26-гадовага Ягора Міхайлава асудзілі да 10 гадоў калёніі за нібыта падпал танка, відэа якога дзяржаўныя СМІ назвалі фэйкам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 26 ліпеня: 10 гадоў калёніі за падпал танка, які Міністэрства абароны назвала фэйкам

«Нашай Ніве» стала вядома, што зь Беларусі зьехаў авіядыспэтчар Алег Галегаў, які садзіў самалёт з Пратасевічам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наша Ніва»: авіядыспэтчар, які садзіў самалёт з Пратасевічам, зьехаў зь Беларусі

Праваабарончы цэнтар «Вясна» атрымаў нямецкую прэмію.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускіх праваабаронцаў узнагародзілі нямецкай прэміяй

У Беларусі ўзбудзілі 4200 крымінальных спраў, зьвязаных з экстрэмізмам і тэрарызмам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генэральная пракуратура завяла 4 200 крымінальных справаў, зьвязаных з экстрэмізмам і тэрарызмам

На сёньняшні дзень у Беларусі забаранілі ня менш за 56 арганізацый грамадзянскай супольнасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі зьліквідавалі прынамсі 57 арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці. СЬПІС

Telegram-канал «Хартыя-97» зьявіўся ў пераліку экстрэмісцкіх матэрыялаў, апублікаваным Міністэрствам інфармацыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэлеграм-канал «Хартыя-97» прызналі экстрэмісцкім