У маскоўскі аэрапорт «Дамадзедава» прыляцеў запасны самалёт «Белавія», які забраў пасажыраў.
Сёньня раніцай самалёт беларускай дзяржаўнай авіякампаніі «Белавія», які ляцеў зь Менску на турэцкі курорт Анталья, падаў сыгнал SOS. На борце было 197 пасажыраў і 7 чальцоў экіпажу. Здарылася гэта над тэрыторыяй Расеі.
Паводле авіякампаніі, прычынаю тэрміновай пасадкі самалёта стала няспраўнасьць аднаго з рухавікоў. Экіпаж прыняў рашэньне адключыць рухавік, зьнізіцца да вышыні 8000 футаў і зайсьці на пасадку ў «Дамадзедаве».
Першапачатковай прычынай адхіленьня ад курсу, як пішуць, стаў раптоўны рост тэмпэратуры алівы ў рухавіку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Самалёт «Белавія», які ляцеў у турэцкую Анталью, тэрмінова прызямліўся у Маскве, падаўшы сыгнал бедзтва