«У выпадку з інтэрнэт-пляцоўкай гаворка пра фіктыўны продаж індывідуальным прадпрымальнікам часткі маёмасьці фірмы. Далей гэтая ж нерухомасьць і іншыя актывы нібыта арандаваліся. Дзеля таго, каб унесці амаль мільён рублёў за арэнду ў бугалтарскі ўлік, а як вынік — зэканоміць на падатках больш за 172 тысячы рублёў. На самой справе маёмасьць нікому не прадавалася, а ўся інсцэніроўка арганізаваная, каб ухіліцца ад падаткаў», — расказалі ў сюжэце на тэлеканале «Беларусь 1».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі прыйшлі ў інтэрнэт-краму 21vek.bу і кампанію «Юркас». Затрымалі заснавальнікаўЗгодна з высновамі тэлеканалу, схемы на ўхіленьне ад выплаты падаткаў былі таксама зьвязаныя з аўтамабілямі і фіктыўным імпартам і экспартам.
22 чэрвеня ў галаўны офіс онлайн-гіпэрмаркета 21vek.by прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Пасьля ператрусу і канфіскацыі дакумэнтаў сілавікі затрымалі заснавальнікаў кампаніі Сяргея Вайніловіча, Паўла Матусевіча і Іван Плюгачова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі прыйшлі ў касмэтычнае прадпрыемства «Модум», затрымалі кіраўнікоўУ гэты ж дзень кантралёры заявіліся ў офіс кампаніі «Юркас», якая займаецца дзвярыма, а неўзабаве гісторыя паўтарылася датычна парфумэрна-касмэтычнай фабрыкі «Модум».
У эфіры таксама паказалі кадры «апэратыўнай здымкі». Вядоўцы таксама праананасавалі грунтоўнае дасьледаваньне падатковых махінацый.