Пра гэта інфармуе DW.
У аргентынскім нацыянальным пасьведчаньні асобы, акрамя жаночага і мужчынскага, будзе давацца магчымасьць абраць «трэці» пол, які пазначаецца літарай Х. Адпаведную заяву ў сераду, 21 ліпеня, зрабіў прэзыдэнт Аргентыны Альбэрта Фэрнандэс.
«Паслухайце, у гісторыі чалавецтва, вядома, была незьлічоная колькасьць людзей, якія не пачуваліся мужчынамі ці жанчынамі, якія пачуваліся іншымі — такімі, якія яны ёсьць», — адзначыў прэзыдэнт. «Якое значэньне мае для дзяржавы, мужчына перад ёй ці жанчына? Важна, што грамадзяне вучацца або працуюць, вакцынуюцца, плацяць падаткі, а ня іх сэксуальная арыентацыя», — дадаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нямеччыне будзе трэці пол — ніякіУ Аргентыне дзейнічаюць лібэральныя законы адносна ЛГБТ і гендэрных асаблівасьцяў. У 2002 годзе Буэнас-Айрэс стаў першым горадам Лацінскай Амэрыкі, які легалізаваў грамадзянскія зьвязы для аднаполых і разнаполых параў. З 2010 году дазволілі аднаполыя шлюбы.