Суды і выракі 22 ліпеня: 2,5 года калёніі за 3 камэнтары ў сацыяльнай сетцы

Віцебскі абласны суд.

У Беларусі не спыняецца крымінальны перасьлед грамадзян за ўдзел у пратэстах супраць дзейнай улады. Свабода адсочвае падзеі.

22 ліпеня Віцебскі абласны суд пакараў 25-гадоваага жыхара Воршы 2,5 гадамі калёніі за 3 камэнтары ў сацыяльнай сетцы «Укантакце». Менавіта такое пакараньне раней запрасіў пракурор, паведамляе пракуратура Віцебскай вобласьці.

Паводле вэрсіі ведамства, мужчына 9 траўня 2020 года «з выкарыстаньнем мабільнага тэлефона ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» пакінуў да адной з публікацый тры камэнтара. У іх абвінавачваны заклікаў да гвалту ў дачыненьні да групы асоб, якія ўваходзяць у сыстэму органаў улады і ўрада краіны». Абвінавачаны сваю віну прызнаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 20 ліпеня: 4 гады ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у пасьлявыбарчых акцыях пратэсту
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 19 ліпеня: да 5 гадоў калёніі за пратэсты 9-11 жніўня, 8 гадоў за ўдзел у чатах «радыкальнай скіраванасьці»